BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца аб ахвярах тэрактаў ІД ў сталіцы Турцыі

"Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас".

Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі. “Мінулай ноччу ў Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяраў, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру”, - сказаў Францішак 29 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

У Стамбуле, у аэрапорце Атацюрка, вечарам 28 чэрвеня 2016 г. быў здзейснены тэракт. У выніку трох выбухаў, учыненых тэрарыстамі-смяротнікамі, загінулі больш за 30 чалавек, дзесяткі атрымалі раненні. Аэрапорт быў часова зачынены для адпраўкі і прыёму самалётаў. Сярод магчымых арганізатараў нападу называюць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць