BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа стварыў камісію па вывучэнні пытання дыяканату жанчын

Дыяканісы могуць з'явіцца ў Каталіцкай Царкве.

Францішак стварыў Камісію па вывучэнні дыяканату жанчын. Такое рашэнне ён прыняў пасля доўгай малітвы і разважання, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 2 жніўня 2016 г. Залай Друку Апостальскай Сталіцы.

У склад новай Камісіі ўвайшлі трынаццаць чалавек, амаль палова з якіх – жанчыны, шэсць асоб. Вывучыць важнае і складанае пытанне жаночага дыяканату Пантыфік дыверыў святарам, кансэкраваным асобам, тэолагам, рэктарам вышэйшых навучальных устаноў і ўніверсітэцкім выкладчыкам з Іспаніі, Італіі, Германіі, Аўстрыі і ЗША. Узначаліў Камісію арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Ферэр, сакратар Кангрэгацыі Веравучэння. 

Пытанне аб допуску жанчын да дыяканата на ўзор старажытнага Касцёла было скіравана да Святога Айца 12 мая 2016 г. у Ватыкане падчас аўдыенцыя для больш чым 800 законніц, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц манаскіх супольнасцяў.

Папа адзначыў тады, што роля так званых дыяканэс у раннім хрысціянстве не зусім зразумелая. “Я спытаюся ў Кангрэгацыі Веравучэння, ці былі праведзены даследаванні па гэтым пытанні, і даручу заснаваць афіцыйную камісію для яго вывучэння. Думаю, што Касцёл толькі выйграе ад высвятлення гэтага пытання”, - сказаў тады Францішак.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць