BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апублікавана ВІДЭА-пасланне Папы аб малітвах на верасень

Францішак заклікаў да малітвы аб асабістым укладзе ў агульную справу.

5 верасня 2016 г. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў праз свой канал у “Youtube” чарговы відэаролік са зваротам папы Францішка, у якім ён паведамляе і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на верасень. У гэтым месяцы Пантыфік заклікае асаблівым чынам маліцца, “каб кожны чалавек рабіў унёсак у супольнае дабро і ў будаванне грамадства, якое ставіць у цэнтры чалавечую асобу”.

Відэапасланне пачынаецца кадрамі, якія дэманструюць аўтаматызаваную вытворчасць і машыны, якія замяняюць чалавека. У пэўны момант адбываецца збой у працы канвеера, які выпраўляе мужчына ў інвалідным вазку. Затым паказваюцца сцэны салідарнай працы людзей розных полаў, нацыянальнасцяў і ўзростаў.

За кадрам Францішак кажа, што “чалавецтва перажывае крызіс, які з’яўляецца не толькі эканамічным і фінансавым, але таксама экалагічным, адукацыйным, маральным і чалавечым”. 

Па словах Святога Айца, калі гаворка ідзе пра крызіс, гаворка ідзе не толькі пра рызыкі, але і пра магчымасці. У цяперашняй сітуацыі такой магчымасцю, на яго думку, з’яўляецца салідарнасць. “Прыйдзі, дапамажы мне!”, - заклікае ў сваім пасланні Папа.

Трэба нагадаць, што Пантыфік заўсёды, апрача агульнай, прапануе яшчэ адну інтэнцыю – евангелізацыйную. У ліпені ён запрашае маліцца, “каб хрысціяне, прыступаючы да сакрамэнтаў і разважаючы над Святым Пісаннем, усё лепш усведамлялі сваю евангелізацыйную місію”.

be.radiovaticana.va

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць