BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа пераадолеў тысячы кіламетраў дзеля сустрэчы ў Баку з 700 католікамі

Таксама Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Азербайджана і дыпламатамі.

Святы Айцец пажадаў, каб з Божай дапамогай і дзякуючы добрай волі бакоў на Каўказе былі пераадолены супярэчнасці і ён стаў прыкладам вырашэння старых і новых канфліктаў. Аб гэтым Пантыфік казаў 2 кастрычніка 2016 г. падчас сустрэчы з азейбаджанскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў краіне. Яна прайшла ў культурным цэнтры імя Гейдара Аліева ў Баку.

Сустрэчы папярэднічала прыватная размова Францішка з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, а таксама цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым за незалежнасць краіны.

Папа заўважыў, што шлях ўмацавання палітычных інстытутаў, сацыяльнага і эканамічнага росту краіны патрабуе пастаяннай ўвагі да найбольш патрабуючых і магчымы толькі ва ўмовах узаемапавагі і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных культур і рэлігій, а таксама паміж краінамі.

Святы Айцец выказаў сваю блізкасць усім, хто быў вымушаны пакінуць краіну па прычыне крывавых канфліктаў. Ён высока ацаніў гарманічныя адносіны, якія ўдаецца будаваць нешматлікай мясцовай каталіцкай супольнасці з мусульманамі, праваслаўнымі і яўрэямі. 

“Прыхільнасць да сапраўдных рэлігійных каштоўнасцей несумяшчальна са спробамі сілай навязваць іншым уласныя погляды, прыкрываючыся іменем Бога”, - нагадаў Папа і пажадаў, каб “вера ў Бога была крыніцай і натхненнем для ўзаемапаразумення і павагі, для дапамогі адзін аднаму на карысць агульнага дабра грамадства”.

Падчас святой Імшы ў Баку адзначыў: “Камусьці можа падавацца, што Папа губляе час: пераадоліў тысячы кіламетраў, каб сустрэцца з маленькай супольнасцю ў 700 чалавек з двухмільённага насельніцтва краіны”, - заўважыў Святы Айцец пасля літургіі. “Але Папа ў гэтым наследуе прыклад Святога Духа: таксама і Ён сышоў з неба на маленькую перыферыйную супольнасць, закрытую ў вячэрніку. І гэтай напужанай супольнасці, якая адчувала сябе беднай і пераследаванай, а магчыма пакінутай на ўзбочыне, Ён даў адвагу, сілу, парэзію, каб ісці наперад і абвяшчаць імя Езуса. І так дзверы гэтай ерузалемскай супольнасці, якія былі закрыты па прычыне страху ці сораму, расчыніліся і выйшла сіла Духа. Папа губляе час, як губляў яго Святы Дух у той час”.

be.radiovaticana.va

Last modified onНядзеля, 02 Кастрычнік 2016 23:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць