BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папе Францішку ўручылі яго кнігу на беларускай мове

Пантыфік пакінуў аўтограф на двух асобніках.

Кніга Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць” вярнулася да самаго аўтара. Яе беларускую версію Пантыфіку перадалі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек, ініцыятары першага перакладу кнігі Святога Айца на беларускую мову. Гэта адбылося 19 кастрычніка 2016 г. у рамках агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа падпісаў два асобнікі кнігі. Адзін з іх будзе захоўвацца ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а другі паедзе ў Беларусь. 

Думкі, разважанні, парады: кніга хоць і з’яўляецца адказам на 40 пытанняў, заданых Пантыфіку італьянскім журналістам Андрэа Тарньелі, але, вядома, гэта не проста інтэрв’ю і больш, чым размова паміж двума асобамі. Гэта – пасланне міласэрнасці ўсім, хто прагне яе.  

“Імя Бога – Міласэрнасць” выйшла ў мінскім выдавецтве “Медысонт” накладам 950 асобнікаў. Падтрымаў ініцыятыву Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Выданне кнігі, а потым і яе пераклад на беларускую мову прымеркаваныя да Юбілейнага Года Міласэрнасці, які завяршаецца ў Каталіцкім Касцёле. 

Папа Францішак, праз свой жыццёвы і пастырскі досвед, як раз і тлумачыць прычыны абвяшчэння Надвычайнага Святога Года, а таксама закранае шмат важных тэм: сэнс жыцця, супакой і пакаянне. Асабліва Францішак кажа пра шлях чалавека да Бога і Бога да чалавека. Святы Айцец у надзвычай простай размоўнай форме – менавіта так напісана кніга-інтэрв’ю  – тлумачыць чытачу сэнс Божага прабачэння.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць