Logo
Print this page

Пажаданні Папы на Адвэнт: малітва, любоў і радасць

Цярпенне да "цяжкіх людзей" стане крокам да Бога.

“Хрысціянская вера з’яўляецца ні тэорыяй, ні філасофіяй, але сустрэчай з Езусам”, - сказаў Францішак 28 лістапада 2016 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён заклікаў развіваць уважлівасць у малітве, любоў праз учынкі і радасць праслаўлення Бога.

У сваёй гаміліі Папа адзначыў, што ў Адвэнце мы імкнемся, перш за ўсё, да сустрэчы з Езусам. І літургія ў гэты перыяд нагадвае нам пра шматлікія сустрэчы Хрыста: з маці, св. Янам Хрысціцелем, пастухамі, мудрацамі. Усё гэта сведчыць аб тым, што Адвэнт з’яўляецца часам выхаду ў дарогу на сустрэчу з Панам; гэта не час пасіўнага чакання.

Святы Айцец адзначыў, што хрысціянская любоў патрабуе цярплівасці да “цяжкіх людзей”, у тым ліку членаў сям’і. І мы павінны зрабіць першы крок у бок гэтых асоб, і ён стане крокам да Бога.

“Мы стаім перад дылемай: або аддаліцца, або ісці насустрач Пану. Аб гэтай ласцы мы сёння і просім. (...) Такім чынам, мы сустрэнем Пана і будзем мець выдатны сюрпрыз”, - завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 28 Лістапад 2016 17:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.