BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: вера ў Бога - гэта адказ на тэрарызм

Францішак моліцца аб загінуўшых падчас тэракту ў царкве Каіра.

Да малітвы за ахвяры “жудасных тэрарыстычных актаў, якія ў апошні час адбыліся ў розных краінах “ заклікаў Святы Айцец падчас паўднёвай малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане. Пантыфік адзначыў, што адказам на гэты гвалт, які спрычыняе смерць і знішчэнне” з'яўляецца вера ў Бога і адзінства гуманітарных і цывілізацыйных каштоўнасцяў.

“Памолімся таксама за ахвяраў некаторых страшэннных тэрарыстычных актаў, якія ў апошніх гадзінах адбыліся ў розных краінах свету. Іх месцы розныя, але, на жаль, той самы гвалт, які сее смерць і знішчэнне.  Якім жа з'яўляецца наш адказ?: гэта вера ў Бога і адзінства гуманітарных і цывілізацыйных  каштоўнасцяў. Я хацеў бы выказаць сваю асаблівую блізкасць да майго брата, Папы Тавардаса ІІ (Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы), яго супольнасці, молячыся за загінулых і параненых”, - сказаў папа Францішак. 

У сённяшнім ранішнім выбуху бомбы ў копцкай катэдры св. Марка ў Каіры, сядзібе патрыярха, загінула 25 чалавек, а 35 па меншай меры атрымалі раненні. На дадзены момант ніхто не прызнаўся ў гэтым тэрарыстычным замаху.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць