BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Патрыярх Кірыл перадаў Папе Францішку да 80-годдзя ікону

Абраз св. Серафіма Сароўскага ўручыў мітрапаліт Іларыён у Ватыкане.

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліта Іларыёна. Сустрэча прайшла 10 снежня 2016 г. у Апостальскім палацы Ватыкана.

Высокі праваслаўны іерарх ад імя Патрыярха Кірыла перадаў Пантыфіку віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды 80-годдзя, якое Святы Айцец будзе адзначаць 17 снежня. У якасці падарунка ад прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Іларыён уручыў Францішку ікону св. Серафіма Сароўскага. Са свайго боку Папа прасіў пераказаць Патрыярху словы сардэчнай удзячнасці і братэрскага прывітання.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой. Як падкрэсліў Мітрапалаіт Іларыён, тэмы, якія закраналіся падчас гістарычнай сустрэчы прадстаяцеляў двух Цэркваў у Гаване, па-ранейшаму захоўваюць сваю актуальнасць. Гэта тычыцца, у прыватнасці, сітуацыі на Блізкім Усходзе, дзе тэрарысты працягваюць забіваць нявінных людзей.

Пантыфік і кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату абмеркавалі развіццё культурнага супрацоўніцтва, якое ў апошні час было адзначана шэрагам важных падзей.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 12 Снежань 2016 15:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць