BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сотні віншаванняў ужо з'явіліся ў сацсетках з хэштэгам #Pontifex80

Павіншаваць Папу Францішка з 80-годдзем можна праз e-mail і сацсеткі.

Ужо за некалькі дзён да 17 снежня - даты, калі Папа Рымскі Францішак будзе адзначаць свой 80-гадовы юбілей, у сацыяльных сетках з'явіліся сотні віншаванняў. У прыватнасці, у Twitter, Facebook і Instagram карыстальнікі выкладваюць паштоўкі для Папы, яго партрэты з подпісамі, відэа і паведамленні з пажаданнямі, выкарыстоўваючы хэштэг #Pontifex80. Нагадаем, гэты хэштэг спецыяльна створаны для віншавання Францішка з юбілеем. Папу можна павіншаваць, і напісаўшы ліст на спецыяльныя адрасы электроннай пошты.

17 снежня для юбіляра пачнецца са св. Імшы ў 8.00 раніцы ў Капэла Паоліна ў ватыканскім Апостальскім палацы, якую Папа будзе цэлебраваць разам з кардыналамі, якія пражываюць у Рыме. Астатняя частка дня для Пантыфіка будзе мець звычайны працоўны распарадак: ён прыме, між іншым, Прэзідэнта Мальты, прэфекта Кангрэгацыі па справах біскупаў, сустрэнецца з членамі адной з каталіцкіх супольнасцяў.

Last modified onСубота, 17 Снежань 2016 15:23
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць