BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа папрасіў прыбраць сваю выяву з еўра

З гэтага часу на манетах будуць размяшчаць толькі папскі герб.

Францішак не хоча, каб яго вобраз змяшчалі на ватыканскіх еўра. У новай эмісіі на 2017 г. на манетах будзе віднецца толькі папскі герб, пацвердзілі нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” ў  Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным бюро. Там паведамілі, што з моманту з’яўлення ватыканскіх еўра ў 2002 г., гэта першы выпадак, калі на манетах не будзе выявы кіруючага Пантыфіка.

Да гэтага часу вобраз Францішка ў трох розных версіях аздабляў ватыканскія манеты ад аднаго цэнта да двух еўра. Аб тым, што яго больш не будзе, першым паінфармаваў бюлетэнь Еўрапейскага саюза 24 студзеня 2017 г. Там нагадалі таксама, што нягледзячы на тое, што Ватыкан не з’яўляецца членам ЕС, яму было дазволена выдаваць манеты еўра. У адпаведнасці з пагадненнем з Еўрапейскім Саюзам з 2010 г. Дзяржава можа выпускаць манеты агульным коштам 2,3 млн еўра. Да гэтага дадаецца яшчэ невялікая, зменная сума, якая разлічваецца праз рэгулярныя прамежкі часу.

Ватыканскія манеты цэняцца сярод нумізматаў. Дзяржава, аднак, абавязана выпускаць у абарот не менш за 51% ад агульнага аб’ёму эмісіі.

Большасць нумізматаў сыходзяцца ў меркаванні, што час пантыфікату папы Адрыяна I (772-795 гг.) з’яўляецца пачаткам вытворчасці папскіх манет. Гэты Пантыфік загадаў чаканіць грошы пасля франкскага нашэсця. Паміж 772 і 983 гг. Папы выпускалі манеты пераважна разам з імператарамі. Яўген IV у XV ст. увёў папскі дукат (ducato papale). На ім была змешчана або выява, або герб Пантыфіка.

Да канца XIX ст. у гісторыі папскіх манет быў час, калі яны не чаканіліся: падчас існавання першай “Рымскай рэспублікі” (1798-1799 гг.), падчас акупацыі Рыма войскамі імператара Напалеона, пры другой “Рымскай рэспубліцы” ( 1849 г.).

Першыя папскія манеты, прынятыя ў абарачэнне, з’явіліся ў 1931 г. Ватыканская ліра мела хаджэнне ў Ватыкане, Сан-Марына і Італіі. У 2012 г. завяршыўся абмен гэтай валюты на еўра. Ватыкан не мае свайго эмісійнага цэнтра і гэтыя функцыі ўскладзены на Манетны Двор Італіі.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць