BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Відэа-зварот Папы: маліцеся за бедных і бежанцаў

«Мы жывем у гарадах, якія пакідаюць частку людзей на ўзбочыне».

У лютым папа Францішак заклікае маліцца за ўсіх, хто перажывае выпрабаванні, асабліва за бедных, бежанцаў і маргіналізаваных. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 2 лютага 2017 г. праз свой канал у “YouTube” відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца, у якім ён асабіста агучвае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц. 

Відэа прадстаўляе людзей, якія, праходзячы па гандлёвай вуліцы еўрапейскага горада, адрываюцца ад спраў, каб аказаць дапамогу бяздомнаму і замерзламу юнаку, што сядзіць на тратуары. 

“Мы жывём у гарадах, якія будуюць хмарачосы і гандлёвыя цэнтры, заключаюць буйныя здзелкі з нерухомасцю, але пакідаюць частку людзей на ўзбочыне, на перыферыі. Як наступства гэтай сітуацыі, вялікая колькасць насельніцтва аказваецца адчужанай і маргіналізаванай: без працы, без гарызонтаў, без выйсця. Не пакінем жа іх!”, - заклікаў Папа.

“Маліцеся разам са мной за ўсіх, хто перажывае выпрабаванні, асабліва за бедных, бежанцаў і маргіналізаваных, каб знайшлі гасціннасць і суцяшэнне ў нашых супольнасцях”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Пантыфік.

З 2017 г. на кожны месяц прызначаецца толькі адна папская інтэнцыя – па чарзе або евангелізацыйная, або агульная, у той час як раней, на кожны месяц іх было дзве.

be.radiovaticana.va

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць