BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа абмыў ногі зняволеным, у тым ліку жанчынам

Сярод 12 - адзін мусульманін, двое асуджаныя да пажыццёвага тэрміну.

Вечарам 13 красавіка 2017 г. Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана. Месцам яе правядзення стала турма ў мястэчку Пальяна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына. Папа прыбыў сюды на аўтамабіле з Ватыкана.

Падчас літургіі ён правёў абрад абмыцця ног, у якім прынялі ўдзел дванаццаць зняволеных, сярод якіх тры жанчыны. Большасць гэтых вязняў – 10 чалавек – паходзіць з Італіі. Сярод іх будзе таксама аргентынец і албанец. Адзін са зняволеных – мусульманін, які рыхтуецца прыняць сакрамэнт хросту ў чэрвені. Двое вязняў асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Тэрмін заканчэння пакарання астатніх: ад 2019 г. да 2073 г.

Турэмны комплекс у Пальяна знаходзіцца ў будынку сярэдневечнай крэпасці. Тут утрымліваюцца 70 чалавек. Асаблівасць пэнітэнцыярнай установы ў тым, што ўсе яны – былыя супрацоўнікі органаў правасуддзя. Вязні даўно прасілі аб магчымасці сустрэчы са Святым Айцом. 

Ужо па традыцыі, Францішак абірае месцам правядзення вячэрняй св. Імшы ў Вялікі Чацвер адмысловыя ўстановы, звязаныя з чалавечымі пакутамі. У мінулыя гады, гэта былі: калонія для непаўнагадовых “Casal del Marmo” і рымская турма “Rebibbia”, цэнтр для няпоўнаспраўных і лагер для бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку.

be.radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 13 Красавік 2017 22:24
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць