BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Дональда Трампа

Прэзідэнт ЗША наведае Ватыкан ў рамках першай замежнай паездкі.

24 мая 2017 г. Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Затым палітык сустрэнецца з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога будзе суправаджаць сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Дональд Трамп прыбудзе ў Ватыкан ў рамках свайго першага замежнага падарожжа, у праграме якога прадугледжаны таксама ўдзел у саміце “Вялікай сямёркі” на Сіцыліі, наведванне Ізраіля, Саўдаўскай Аравіі і штаб-кватэры НАТА у Брусэлі. Падчас нядаўняй, сумеснай з прэм’ер-міністрам Італіі Паала Джэнцілоні прэс-канферэнцыі, Дональд Трамп узгадваў аб сваёй зацікаўленасці ў сустрэчы з Пантыфікам.

Папярэднік цяперашняга кіраўніка ЗША, Барак Абама наведваў Ватыкан двойчы, у 2009 г. ён сустрэўся з Бэнэдыктам XVI, у 2014 г. тут яго прымаў ужо Францішак. Цяперашні Пантыфік у верасні 2015 г. здзейсніў візіт у Злучаныя Штаты.

Дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і Святым Псадам па гістарычных мерках налічваюць няшмат часу. Яны былі ўсталяваныя толькі ў 1984 г. Па ўспамінах амерыканскага пасла пры Святым Пасадзе Уільяма Вільсана, перамовам на гэтую тэму паспрыяла сустрэча прэзідэнта Рэйгана з Янам Паўлам II. Тады было заяўлена, што прынцыпы, на якіх заснаваны Злучаныя Штаты, у цэлым “раўналежныя” прынцыпам Святога Пасаду.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць