BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа ўвесь месяц моліцца аб абароне правоў працоўных і аб беспрацоўных [відэа]

«Мы павінны заўсёды памятаць аб годнасцi i правах людзей, якія працуюць».

Францішак паведаміў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на кастрычнік. На працягу бягучага месяца ён заклікае маліцца за свет працы. Відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца 3 кастрычніка 2017 г. распаўсюдзіў Ватыканскі тэлецэнтр праз свой канал у “YouTube”.

“Мы павінны заўсёды памятаць аб годнасці і правах людзей, якія працуюць, асуджаць сітуацыі, калі яны парушаюцца і спрыяць сапраўднаму развіццю чалавека і грамадства. Молімся, браты, за свет працы, каб усім гарантавалася павага і абарона правоў, а беспрацоўныя мелі магчымасць праз працу садзейнічаць будаванню супольнага дабра”, - заклікаў Папа. 

Трэба нагадаць, што з 2017 г. на кожны месяц прызначаецца толькі адна папская інтэнцыя – па чарзе – або евангелізацыйная, або агульная. Раней на кожны месяц іх было дзве.

be.radiovaticana.va

Media

Last modified onАўторак, 03 Кастрычнік 2017 21:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць