BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

За сацсеткі і супраць карупцыі: якія інтэнцыі Папы на 2018 год

Публікуем малітоўныя намеры Пантыфіка, каб на працягу год злучацца з ім у агульнай малітве.

Сталі вядомыя малітоўныя намеры Папы Рымскага на 2018 год. Кожны месяц прызначаецца адна папская інтэнцыя, па чарзе, - або евангелізацыйная, або паўсюдная. Штомесячную інтэнцыю Пантыфіка неабходна ведаць малітоўным групам, напрыклад, гурткам «Жывога Ружанца», якія далучаюцца да Папы ў малітве. Таксама кожны каталіцкі вернік можа звяртацца да Бога ў малітоўным намеры Пантыфіка.

Студзень. Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб у азіяцкіх краінах хрысціяне разам з іншымі рэлігійнымі меншасцямі маглі жыць сваёй верай у поўнай свабодзе.

Люты. Паўсюдная інтэнцыя: Каб тыя, хто мае матэрыяльную, палітычную ці духоўную ўладу, не дазволілі, каб імі кіравала карупцыя.

Сакавік. Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб увесь Касцёл прызнаў вострую неабходнасць фармацыі да індывідуальнай і супольнаснай духоўнай дасведчанасці.

Красавік. Паўсюдная інтэнцыя: Каб адказныя за ідэі і спосаб кіравання ў эканоміцы мелі мужнасць адкідваць эканоміку выключэння, каб мець магчымасць адкрываць новыя шляхі.

Май. Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб свецкія вернікі выконвалі сваю асаблівую місію, выкарыстоўваючы ўласныя здольнасці, каб адказваць на выклікі сённяшняга свету.

Чэрвень. Паўсюдная інтэнцыя: Каб сацыяльныя сеткі спрыялі салідарнасці і пашане да іншай асобы ў іх разнастайнасці.

Ліпень. Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб святары, якія ў працы і самотнасці жывуць душпастырствам, адчувалі сябе падтрыманымі і ўзмоцненымі сяброўствам з Панам і братамі.

Жнівень. Паўсюдная інтэнцыя: Каб глабальныя эканамічныя і палітычныя рашэнні абаранялі сем’і як скарб чалавецтва.

Верасень. Паўсюдная інтэнцыя: Каб моладзь на афрыканскім кантыненце мела доступ да адукацыі і працы на ўласнай Айчыне.

Кастрычнік. Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб кансэкраваныя асобы абудзілі місійны запал і прысутнічалі сярод убогіх, прыгнечаных і тых, хто пазбаўлены голасу.

Лістапад. Паўсюдная інтэнцыя: Каб мова сэрца і дыялогу заўсёды пераважала над мовай зброі.

Снежань. Евангелізацыйная інтэнцыя: Каб асобы, уцягнутыя ў паслугу перадачы веры, здолелі знайсці мову, характэрную для сучаснасці, якая б падыходзіла для дыялогу з культурамі.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць