BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа даў парады, як добра правесці Вялікі пост

Францішак: У пост важна каяцца, трохі адчуваць голад, больш маліцца і спытаць у сябе аб уласных адносінах да іншых людзей.

Пасціць трэба паслядоўна, клапоцячыся пра свае добрыя адносіны да іншых людзей, нагадаў Святы Айцец падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў раніцай 16 лютага 2018 г. у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі прарока Ісаі, дзе гаворыцца пра пост, які падабаецца Богу (Іс 58, 1-9а).

Францішак падкрэсліў, што пост патрабуе праўды і пакоры. “Калі не можаш пасціць, аж да касцей адчуваючы голад”, рабі “сціплы пост, але сапраўдны”, заклікаў ён.

Яшчэ прарок Ісая казаў пра спакусу непаслядоўнасці у посце: пра засяроджанасць толькі на ўласных справах, грошах – у той час калі трэба “крыху ачысціцца ад усяго гэтага”, – прыціск уласных работнікаў, распальванне спрэчак і сварак. Трэба каяцца, а не пасціць напаказ, імкнучыся да ўласнай славы, бо гэта будзе “махлярствам”, падкрэсліў Папа.

Паводле Святога Айца, у посце важна захоўваць усмешку, лагоднасць і дапамагаць іншым людзям. Пост заключаецца таксама ў прыніжэнні, а яно спаўняецца, калі думаем пра ўласныя грахі і просім прабачэння ў Бога, агорнутыя сорам за здзейсненае зло.

Францішак перакананы, што Вялікі пост з’яўляецца цудоўнай магчымасцю для аднаўлення справядлівасці ў адносінах з уласнымі працаўнікамі, напрыклад у адносінах да хатніх работнікаў, якія нярэдка падвяргаюцца працоўнай дыскрымінацыі і прыніжэнням.

Папа нагадаў словы прарока Ісаі, які заклікаў у пост “дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандроўнікаў. Калі ўбачыш голага, каб апрануць яго і ад роднага свайго не хавацца” (Іс 58,7). Ён адзначыў, што ў пост важна каяцца, крыху адчуваць голад, больш маліцца і спытаць у сябе аб уласных адносінах да іншых людзей.

be.radiovaticana.va

Last modified onПятніца, 16 Люты 2018 20:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць