Папа Францішак і Патрыярх Кірыл абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Пантыфік звярнуўся да палітычных лідэраў і ўсіх людзей добрай волі.
14 красавіка адбылася тэлефонная размова Патрыярха Маскоўскага з Пантыфікам. Кіраўнік прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, святар Аляксандр Волкаў, адказваючы на пытанні журналістаў пра дэталі тэлефонных перамоў, распавёў, што гутарка Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы са Святым Айцом Францішкам “прайшла ў добрай атмасферы ўзаемаразумення”.
“Яна пачалася з узаемных віншаванняў са святам Вялікадня і працягнулася ў кантэксце сірыйскай праблематыкі і тых пагроз, якія стаяць цяпер перад усёй сусветнай супольнасцю. Папа і Патрыярх дамовіліся аб працягу канструктыўнага дыялогу”, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік.
Назаўтра Папа Францішак падзяліўся сваім хваляваннем адносна сітуацыі ў Сірыі ў і ўвогуле ў свеце, а таксама яе абвастрэннем у апошнія дні. Ён запэўніў у сваёй гарачай малітве за мір і заклікаў рабіць усё дзеля спынення трываючага ўжо сем гадоў канфлікту.
“Я глыбока занепакоены цяперашняй сусветнай сітуацыяй, у якой, нягледзячы на даступныя для міжнароднай супольнасці інструменты, вельмі цяжка дамовіцца аб сумесных дзеяннях у інтарэсах міру ў Сірыі і ў іншых рэгіёнах свету. Я няспынна малюся за мір і запрашаю ўсіх людзей добрай волі працягваць рабіць тое ж. Яшчэ раз звяртаюся да ўсіх палітычных лідэраў, заклікаючы іх абіраць справядлівасць і мір”, - сказаў Пантыфік 15 красавіка падчас сустрэчы з вернікамі на “Regina Caeli”.
Кааліцыя на чале з ЗША нанесла ўдары па Дамаску і правінцыі Хомс. Яны аказаліся больш масіраванымі, чым год таму – тады па сірыйскай авіябазе Шайрат амерыканцы выпусцілі 59 крылатых ракет. На гэты раз дакладнай інфармацыі аб колькасці запушчаных ракет няма, але самі Злучаныя Штаты кажуць, што іх было прыкладна ў два разы больш.
Дыпламатычнае супрацьстаянне вакол сірыйскае праблемы працягваецца. Галоўным на дадзены момант застаецца тое, што прамога ваеннага сутыкнення Расіі і ЗША пакуль удалося пазбегнуць.
Related items
- Праваслаўныя ў касцёле, католікі ў мячэці. Топ-5 навін рэгіёнаў
- Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»
- Сотні людзей прыйшлі развітацца з сям'ёй грэка-католікаў у Львове: трыма сёстрамі і іх мамай
- Біскуп пракаментаваў абстрэл Львова і звярнуўся да расіянаў
- Топ-7 фота і відэа з рэкалекцый пакаяння за Беларусь