У храмах не павінна быць прэйскурантаў - Папа Францішак
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
«Вернікі павінны мець магчымасць пакласці ахвяру ў скарбонку, і ніхто не павінен ведаць, колькі яны ахвяруюць»
Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (Ян 2,13-22), Францішак патлумачыў, чаму Езус выгнаў гандляроў са святыні. Збаўца кіраваўся любоўю і руплівасцю аб Божым доме, які зрабілі гандлёвым цэнтрам, дадаў ён.
Езус убачыў у ерузалемскай святыні “тых, хто гандляваў валамі, авечкамі і галубамі, мянялаў”. Паводле Папы, святыня была напоўнена сапраўднымі ідалапаклоннікамі, тымі, хто больш пакланяўся грашам, чым Богу.
Францішак заклікаў паразважаць аб тым, што адбываецца сёння ў касцёлах: ці сапраўды яны з’яўляюцца месцамі малітвы і сустрэчы з Богам; ці святары садзейнічаюць гэтаму.
Папа прызнаўся, што у адным касцёле бачыў прэйскурант на сакрамэнты. Гэта недапушчальна, паколькі ператварае храм у дом гандлю. Вернікі павінны мець магчымасць пакласці ахвяру ў скарбонку, і ніхто не павінен ведаць колькі яны ахвяруюць, падкрэсліў Святы Айцец.
Пантыфік таксама звярнуў увагу на іншую праблему, калі падчас некаторых падзей, касцёлы ператвараюцца ў “грамадскія салоны”, а ўсё, што там адбываецца, прасякнута духам марнасці. “Так, сапраўды, цэлебрацыя павінна быць прыгожай, але не ў духу гэтага свету, які заключаецца ў залежнасці ад бажка грошай. Гэта таксама ідалапаклонства”, - дадаў Папа.
Францішак заклікаў вернікаў клапаціцца пра святыню ўласнага сэрца і выганяць адтуль ідалаў, што дапаможа абараніцца ад сапсутасці. “Крыніцай сапсутасці з’яўляецца ідалапаклонства: продаж душы бажку грошай, бажку ўлады”, - завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры