Logo
Print this page

Папа: замест багацця - дзяцей - Еўропа выбірае сурагаты жыцця

Праблема дэмаграфічнага крызісу - у празмернай прыхільнасці да дабрабыту, лічыць Пантыфік

10 верасня Папа Рымскі Францішак даў прэс-канферэнцыю на борце самалёта, вяртаючыся ў Рым са сваёй пілігрымкі ў Афрыку. Пантыфік узгадаў св. Імшу ў Антананарыву з удзелам амаль мільёна вернікаў і падкрэсліў, што “гэта былі бедныя, народ, які ў той дзень не еў, каб толькі прысутнічаць там, і яны былі шчаслівыя”. Трэба асцерагацца адасаблення ад “усенароднага пачуцця радасці”, бо “сум адзінокіх” – гэта адна з першых прыкметаў тых, “хто забыў свае культурныя карані”, перасцярог Папа.

Святы Айцец прызнаўся, што яго вельмі парадавала вялікая колькасць дзяцей у Мазамбіку, на Мадагаскары і Маўрыкіі.

“Дзеці - гэта скарб бедных людзей”, - сказаў Папа і выказаў перакананне, што праблема “бабулі Еўропы” з яе дэмаграфічным крызісам - у празмернай прыхільнасці да дабрабыту, якая прымушае замест багацця, якім з’яўляюцца дзеці, выбіраць сурагаты жыцця, напоўненага матэрыяльнымі дабротамі, спакоем і агульным недаверам да будучыні. “Дзяржава павінна клапаціцца пра сям’ю, пра моладзь. Абавязак дзяржавы – весці іх наперад”, - падкрэсліў Пантыфік.

У параўнанні з маладой Афрыкай Еўропа амаль стала бясплоднай «бабуляй», адзначыў Папа, разважаючы над дэмаграфічным заняпадам Старога кантынента.

vaticannews.va/be

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.