Logo
Print this page

Папа Рымскі: «Палітыка - гэта не брудная справа»

Пантыфік распавёў, чаму трэба маліцца за кіраўнікоў дзяржаў, і чаму яны павінны маліцца за свой народ

Маліцца за кіраўнікоў дзяржаў і палітыкаў, каб годна спаўнялі сваё пакліканне, заклікаў Папа 16 верасня 2019 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, першай пасля перыяду летняга адпачынку.
 
У сваёй гаміліі Францішак спаслаўся на словы св. Паўла, які жадаў, каб “прашэнні, малітвы, просьбы аб заступніцтве і падзякі ўзносіліся за ўсіх людзей: за каралёў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі весці спакойнае і ціхае жыццё ва ўсёй пабожнасці і годнасці” (1 Цім 2,1-2).

Пантыфік заўважыў, што замест малітвы людзі вельмі часта абражаюць і крытыкуюць людзей, якія надзелены ўладай: дзяржаўных ці рэгіянальных лідэраў, палітыкаў, але таксама святароў і біскупаў. “Здаецца, што патрыятычны дух не дасягае малітвы...”, - з жалем канстатаваў Папа.

Святы Айцец нагадаў, што палітыка – гэта не “брудная справа”, але, згодна са словамі Паўла VI, “самая высокая форма любові”. “Яна можа быць бруднай, як можа быць бруднай любая іншая прафесія. Гэта мы робім бруднымі рэчы, але самі па сабе яны не такія. Я думаю, што мы павінны пакаяцца і маліцца за ўсіх, маліцца за кіраўнікоў. Аб гэтым нас просіць св. Павел”, - сказаў Францішак.

Папа падкрэсліў, што і кіраўнікі дзяржаў павінны маліцца за свае народы, беручы прыклад з евангельскага сотніка, які прасіў Езуса за свайго слугу, адчуваючы адказнасць за яго.

vaticannews.va/be

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.