BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзень нараджэння Папы: тысячы лістоў і мільёны віншаванняў

Лепшым падарункам для Францішка з'яўляецца малітва за яго

Папа Рымскі Францішак 17 снежня адзначыў свой 83-ці Дзень нараджэння - ужо ў сёмы раз у якасці Наступніка св. Пятра. Хорхэ Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе ў сям’і італьянскіх эмігрантаў.

Як і ў папярэднія гады, у Ватыкане не было нічога асаблівага з нагоды дня нараджэння Папы. Для Пантыфіка гэта быў дзень працы і малітвы. Сваё свята Францішак праводзіць у сціпласці і простасці, у гэты дзень ягоныя думкі лятуць да родных і блізкіх, жывых і памерлых. Пачаў свой дзень нараджэння Папа са святой Імшы ў капліцы Дома св. Марты ў Ватыкане. Паколькі 17 снежня выпала на аўторак, Пантыфік не прамаўляў гаміліі на плошчы св. Пятра.

Дзясяткі тысяч вернікаў даслалі Францішку свае віншаванні па электроннай пошце, сярод іх - тысячы лістоў ад дзяцей. А мільёны людзей з розных куткоў свету выбралі сацыяльныя сеткі, каб дадаць свае віншаванні, думкі ці каментары пад адным з фота Папы, апублікаваных на афіцыйным акаўнце Franciscus ў Instagram.

З усяго свету паступілі незлічоныя віншаванні ад рэлігійных лідэраў, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікоў свету навукі, культуры, мастацтва. Павіншаваў Святога Айца і яго папярэднік Папа на пенсіі Бэнэдыкт ХVI.

Лепшым падарункам для Францішка з'яўляецца тое, пра што ён просіць пры кожнай аўдыенцыі і сустрэчы: «Не забывайце маліцца за мяне!»

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць