BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Рымскі аб сыходзе на пенсію: «Мне і ў галаву такое не прыйшло»

Францішак распавёў аб сваім здароўі пасля аперацыі

Папа Рымскі Францішак падчас інтэрв’ю распавёў пра сваё здароўе і чуткі пра тое, што ён збіраецца адмовіцца ад пантыфікату.

У самым пачатку інтэрв’ю на пытанне "Як Вы сябе адчуваеце?", Пантыфік адказаў з усмешкай: "Яшчэ жывы". Паводле Францішка, пасля аперацыі на кішэчніку ен можа весці "цалкам нармальны лад жыцця". Ён можа есці практычна ўсё і, прымаючы адпаведныя лекі, падтрымліваць актыўны парадак дня, які ўключае і падарожжы.

У кантэксце размовы пра стан здароўя Папа рашуча абверг інсінуацыі некаторых журналістаў наконт магчымага заўчаснага завяршэння пантыфікату. "Мне і ў галаву такое не прыйшло... Я не ведаю, адкуль у іх здагадкі, што я рыхтуюся адмовіцца!" - цытуе vaticannews.va/be.

Нагадаем, 12-15 верасня Пантыфік наведае з Апостальскім візітам Славакію.

Last modified onСерада, 01 Верасень 2021 15:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць