85 сланечнікаў. Хто і як павіншаваў Папу Францішка з Днём нараджэння
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Каталіцкія біскупы Беларусі нагадалі Пантыфіку пра запрашэнне наведаць краіну
У сваіх віншаваннях Папы Рымскага Францішка з ягоным 85-годдзем 17 снежня каталіцкія біскупы Беларусі выказалі ўдзячнасць за памяць і малітву ў інтэнцыі Касцёла ў Беларусі і ўсёй краіны, "якая перажывае не самыя спакойныя часы сваёй гісторыі". А таксама перадалі "глыбокае прагненне" вітаць Пантыфіка на беларускай зямлі.
"Дзякуючы Усемагутнаму Богу Вы ўсім сваім жыццём даяце яскравы прыклад бескарыснага і беззаганнага служэння Хрысту і Яго Святому Касцёлу, - цытуе Сatholic.by віншаванне старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскупа Алега Буткевіча. - Гледзячы на Ваша шматгадовае служэнне як святара, пазней як біскупа, і цяпер, як наступніка святога Пятра, з упэўненасцю можна пераканацца ў Вашай непахіснай адданасці Касцёлу, гатоўнасці аддаць усе сілы і здольнасці дзеля ажыццяўлення яго выратавальнай місіі.
Беларускія біскупы пажадалі Францішку Божага бласлаўлення, штодзённай апекі Маці Божай, і каб Езус Хрыстус "умацоўваў у кожнай справе і добрым слове".
Стала вядома, як Пантыфік адзначыў Дзень нараджэння. Раніцай Святы Айцец прыйшоў у Залу Паўла VI, каб паслухаць адвэнтавыя разважанні Прапаведніка Папскага дома. Да яго падышлі тры чалавекі, якія знаходзяцца пад апекай Апостальскай элемазінарыі (структура, якая клапоціцца пра бедных). Бяздомныя выказалі свае пажаданні і ўручылі 85 сланечнікаў - як знак таго, каб Францішак "накіроўваў сваё жыццё да Госпада".
Затым Пантыфіка павіншаваў дэкан Калегіі кардыналаў. Пасля ўступнай малітвы ўсе сабраныя ў залі папскія супрацоўнікі апладзіравалі яму. Таксама Францішка павіншавала група мігрантаў, якія прыбылі ў Італію дзякуючы пагадненню паміж Святым Пасадам, італьянскімі і кіпрскімі ўладамі. Папе ўручылі падарунак - карціну афганскага бежанца, якая паказвае спробу перасекчы Міжземнае мора некаторымі мігрантамі.
Media
Related items
-
"Настроены песімістычна". Папа Рымскі адкрыта - аб сусветнай вайне, Пуціне, Кірыле, паездцы ў Маскву і Кіеў
-
Папа Рымскі зноў заклікаў да гуманітарнага калідора з «Азоўсталі» ў Марыупалі
-
На Вялікдзень у праваслаўных гомельскія валанцёры прыедуць да бежанцаў з Украіны
-
«Сказалі, я адзіны, каго адпусцілі да суда». У Беларусі двух святароў абвінавацілі ў «экстрэмізме»
-
«У табе, Уваскрослы Езу, наша надзея!» Мітрапаліт Кандрусевіч - на Пасху