Logo
Print this page

Папа Рымскі моліцца за ахвяраў у Казахстане і заклікае да пошуку дыялогу

Францішак даручыў казахстанскі народ абароне Маці Божай, Каралевы міру

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі 9 студзеня Папа Рымскі Францішак падзяліўся сваёй занепакоенасцю сітуацыяй у Казахстане:

- Я з болем даведаўся аб тым, што падчас пратэстаў, якія ўспыхнулі апошнімі днямі ў Казахстане, былі смяротныя ахвяры. Малюся за іх і за іх сем’і, і спадзяюся, што як мага хутчэй, праз пошук дыялогу, справядлівасці і агульнага дабра, будзе знойдзена грамадская гармонія. Даручаю казахстанскі народ абароне Маці Божай, Каралевы міру.

Аднайменны нацыянальны санктуарый знаходзіцца ў сяле Азёрнае ў Казахстане. Увогуле, каталіцкая супольнасць у краіне невялікая, а большасць насельніцтва вызнае іслам.

Стала вядома, што падчас пратэстаў, па афіцыйных звестках, у Казахстане загінулі 164 чалавека. Колькі з іх сілавікоў, а колькі дэманстрантаў - пакуль не удакладняецца. Аднак вядома, што сярод загінуўшых - трое дзяцей. Звыш 2 тыс. чалавек звярнуліся па медычную дапамогу. Таксама ўлады паведамілі пра затрыманне каля 6 тыс. чалавек.

Last modified onНядзеля, 09 Студзень 2022 19:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.