Logo
Print this page

Войскі Расіі на мяжы Беларусі і Украіны: Папа Рымскі абвясціў дзень малітвы за мір

Францішак «з трывогай назірае за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце»

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня прайшла ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір.

- З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. Горача заклікаю ўсіх людзей добрай волі ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога, каб кожная палітычная ініцыятыва служыла агульначалавечаму братэрству, больш чым аднабаковай выгадзе. Тыя, хто пераследуе ўласныя мэты, прычыняючы шкоду іншым, зневажаюць уласнае чалавечае пакліканне, бо мы ўсе створаны братамі і сёстрамі. Таму, з занепакоенасцю з прычыны існуючай напружанасці, прапаную, каб наступная серада, 26 студзеня, стала Днём малітвы за мір, - цытуе Пантыфіка vaticannews.va/be.

Апошнія дні ў Беларусь працягваюць прыбываць вайсковыя эшалоны з Расійскай Федэрацыі. Вайскоўцы разам з тэхнікай займаюць пазіцыі на межам Беларусі з Польшчай і Украінай.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.