Logo
Print this page

Папа Рымскі нечакана наведаў параненых украінскіх дзяцей у ватыканскай клініцы

Сярод іх хлопчыкі і дзяўчынкі з рознымі паталогіямі, а таксама маленькія дзяўчынкі з міна-выбуховымі ранамі

Вечарам 19 сакавіка Святы Айцец здзейсніў візіт у ватыканскую педыятрычную клініку Bambino Gesù, каб адведаць украінскіх дзетак, якія былі дастаўлены сюды цягам мінулых тыдняў.

На цяперашні момант у Bambino Gesù шпіталізаваны 19 дзяцей. Сярод іх хлопчыкі і дзяўчынкі з рознымі паталогіямі (анкалагічнымі, неўралагічнымі і іншымі), якія прыбылі ў першыя дні вайны, а таксама маленькія дзяўчынкі з міна-выбуховымі ранамі. Папа адведаў іх усіх у палатах, пасля чаго вярнуўся ў Ватыкан, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Усяго ў ватыканскую клініку прыбыло 50 дзяцей з ахопленай вайной Украіны.

Таксама Францішак скіраваў кароткае пасланне дырэктару Папскага педыятрычнага шпіталя Bambino Gesù, выказваючы падзяку за аказанне дапамогі параненым дзецям з Украіны. “Дзякую за ваша служэнне, міласэрнасць і любоў да ўкраінскіх дзяцей, якія пацярпелі. Я побач з вамі”, - напісаў Святы Айцец.

vaticannews.va/be

Media

Last modified onАўторак, 22 Сакавік 2022 20:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.