Жоўта-блакітны голуб міру: апублікаваны лагатып паездкі Папы ў Казахстан
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Францішак наведае НурСултан, дзе прыме ўдзел у Кангрэсе лідэраў сусветных рэлігій
“На лагатыпе змешчаны голуб з аліўкавай галінкай. Крылы намаляваны ў выглядзе двух складзеных рук, якія сімвалізуюць крылы пасланнікаў міру і адзінства. Сэрца ўнутры крылаў сімвалізуе любоў, плён узаемаразумення, супрацоўніцтва і дыялогу. Аліўкавая галінка стылізавана традыцыйным казахскім арнаментам”, - тлумачыцца ў паведамленні Святога Пасаду, якое цытуе vaticannews.va/be.
На заднім плане ў лагатыпе змешчаны светла-блакітны шанырак – канструктыўны элемент у выглядзе рашэцістай крыжавіны, які ўвенчвае купал юрты, традыцыйнага жылля казахскага народа, а ўнутры выявы – жоўты крыж.
Выкарыстаныя колеры – светла-блакітны і жоўты, такія ж, як і на сцягу Казахстана; а таксама жоўты і белы – як на сцягу Ватыкана.
Дэвіз папскай пілігрымкі: "Пасланнікі міру і адзінства" напісаны ўверсе на казахскай, а ўнізе – на рускай мовах.
У сталіцы Казахстана запланаваны сустрэчы Пантыфіка з прэзідэнтам, прадстаўнікамі ўлады і дыпламатычнага корпуса. Ён прыме ўдзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій і выступіць там з прамовай. Пройдуць прыватныя сустрэчы Папы з некаторымі рэлігійнымі лідарамі. Апрача таго, Францішак узначаліць святую Імшу для каталіцкіх вернікаў на Плошчы Expo і сустрэнецца з мясцовымі біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і душпастырскімі супрацоўнікамі.
Related items
-
Па просьбе ўладаў у касцёлах памоляцца «аб прымірэнні і аб’яднанні жыхароў Беларусі»
-
«Наше оружие – молитва за врагов». Епископы выступили после очередного ракетного обстрела Украины
-
Біскуп папрасіў аб асаблівай малітве за абаронцаў Бахмута
-
У касцёле на Гродзеншчыне зафарбавалі 100-гадовую фрэску "Цуд над Віслай" на патрабаванне ўладаў
-
"Душэўнае недамаганне". Маскоўскі арцыбіскуп – аб тым, як змяніла Расію вайна і як яна скончыцца