Папа Рымскі сустрэўся з прэзідэнтам Украіны на G7 у Італіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Зяленскі падзякаваў Святому Айцу за малітвы аб міры, духоўную блізкасць з украінскім народам і гуманітарную дапамогу.
Папа Рымскі Францішак правёў сустрэчы з вядучымі палітыкамі 14 чэрвеня ў Італіі, дзе прыняў удзел у агульнай сесіі G7. У ёй бралі ўдзел не толькі лідары Вялікай сямёркі, але таксама кіраўнікі многіх іншых краін свету.
Перад тым, як звярнуцца да дзяржаўных лідараў з прамовай, прысвечанай галоўнай тэме форума – наступствам развіцця штучнага інтэлекту для будучыні чалавецтва – Францішак правёў двухбаковыя сустрэчы з Генеральным дырэктарам Сусветнага банка, прэзідэнтамі Украіны, Францыі і Канады, перадае Vatican News.
Святы Пасад пакуль не паведаміў пра змест кароткіх размоў з лідарамі краін. У той жа час прэс-служба прэзідэнта Украіны праінфармавала пра тое, што Уладзімір Зяленскі сказаў Пантыфіку. Паводле апублікавай інфармацыі, ён падзякаваў Святому Айцу за малітвы аб міры для Украіны, духоўную блізкасць з украінскім народам і гуманітарную дапамогу.
«Кіраўнік дзяржавы падрабязна праінфармаваў Пантыфіка аб наступствах расійскай агрэсіі супраць Украіны, расійскім паветраным тэроры і складанай сітуацыі ў энергетыцы. Абмеркавалі таксама Формулу міру, ролю Святога Пасаду ва ўсталяванні справядлівага і ўстойлівага міру для Украіны, а таксама чаканні ад Глабальнага саміту міру. Прэзідэнт адзначыў намаганні Ватыкана па набліжэнні міру, у прыватнасці вяртанне дадому выкрадзеных украінскіх дзяцей».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
После 55 суток священника из Шумилина не освободили и возбудили уголовное дело
-
Парафіяне Чырвонага касцёла разам з пробашчам выйшлі ў посную пілігрымку ў Будслаў
-
У касцёлах Беларусі 3 ліпеня моляцца аб супакоі і свабодзе
-
З дапамогай Ватыкана вызваленыя пяць зняволеных у Беларусі ўкраінцаў
-
«Вырашылі мяне пазбавіцца». Польскі святар распавёў, што з ім здарылася ў Расіі