Logo
Print this page

Відэапасланне Папы на СДМ: пілігрымка веры і братэрства

«Я хачу сустрэцца з вамі, каб даць свету новы знак».

Апублікавана відэапасланне Папы Францішка да ўдзельнікаў XXXI Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць 26-31 ліпеня ў Кракаве. Пантыфік звярнуўся да ўсіх пілігрымаў, якія рыхтуюцца прыбыць у Кракаў:

- Бласлаўляю вашы краіны, вашыя прагненні, і вашу дарогу ў Кракаў, каб яна была пілігрымкай веры і братэрства. Няхай Пан Езус дасць вам ласку дасведчыць у сабе Яго словы: «Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць». Я хацеў бы спаткацца з вамі, каб даць свету новы знак гармоніі, мазаіку розных граняў: столькі рас, моў, народаў і культур, але ўсе адзіныя ў імя Езуса, які з'яўляецца абліччам міласэрнасці.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.