Logo
Print this page

Гомельскія скаўты правялі «зімнік» у Мазыры - ФОТА

Хлопцы размясціліся ў старадаўнім кляштары цыстэрцыянак і праводзілі Імшу ў касцёле - помніку архітэктуры.

У мінулыя выходныя «звяз» гомельскіх каталіцкіх скаўтаў выехаў у Мазыр, каб там зладзіць свой традыцыйны «зімнік». Каля 20 хлопцаў і дарослых прыняў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Міхала Арханёла айцец Тадэвуш Волас. Скаўты размясціліся ў старадаўнім памяшканні былога кляштара цыстэрцыянак і праводзілі скаўцкую Імшу ў касцёле - помніку архітэктуры.

На працягу двух дзён хлопцы праводзілі скаўцкія гульні на адкрытым паветры, алімпіяды, таксама займаліся духоўнымі разважаннямі ля каміна, арганізавалі начное чуванне ў касцёле. І, вядома, самі рыхтавалі сабе ежу на вогнішчы. У канцы «зімніка» адбылася цырымонія пераводу двух старэйшых скаўтаў у «вандроўнікі» - цяпер яны будуць займацца скаўтынгам па сваім, даросламу шляху.

Last modified onНядзеля, 22 Люты 2015 19:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.