Logo
Print this page

Упершыню ў Гомелі ўтворана група дзяўчат-скаўтак [фота]

12 дзяцей сфарміравалі новы «звяз», размеркавалі заданні, пагулялі і памаліліся.

Новы этап развіцця скаўцкага руху пачаўся ў Гомелі: пры рыма-каталіцкай царкве ўпершыню створаны «звяз» дзяўчат-скаўтак. Для фарміравання групы ў Гомель прыбыла генеральны камісар скаўтак на Беларусі Вольга Гарашэвіч. Яна сустрэлася з бацькамі-парафіянамі касцёла і распавяла аб прынцыпах скаўтынга:

- Ён мае глыбокую філасофію, уздзейнічае на асобу і душу дзіцяці. Акрамя ўсебаковага развіцця дзяцей, адна з яго мэтаў - пазнанне Бога. Скаўтынг - гэта двухбаковае супрацоўніцтва шэфаў руху і бацькоў дзеля сумеснага выхавання дзяцей, - адзначыла Вольга.

Першыя 12 дзяўчынак, якія захацелі стаць скаўткамі, утварылі два «кап'я». А «звязовай» стала ўжо дасведчаная скаўтка, студэнтка Аксана Шымковіч. На першай сустрэчы яны развучылі з дзяўчынкамі некалькі скаўцкіх гульняў, размеркавалі заданні на бліжэйшы час і памаліліся.

 

Last modified onПанядзелак, 18 Люты 2013 16:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.