Logo
Print this page

Гомельскія скаўты правялі «летнік» за горадам [ФОТА]

Некалькі дзён, праведзеных на прыродзе, ўмацавалі хлопцаў перад пачаткам навучальнага года.

У канцы жніўня гомельскі «звяз» каталіцкіх скаўтаў з парафіі Нараджэння Божай Маці правёў за горадам традыцыйны «Летнік» - выязную сустрэчу, падчас якой хлопцы самі рыхтавалі ежу на вогнішчы, гулялі ў скаўцкія гульні, выконвалі розныя заданні, начавалі ў паходных умовах і нават удзельнічалі ў начных прыгодах.

Правесці паўнавартасны «летнік» ў гэтым годзе, на жаль, не атрымалася з-за забароны на наведванне лясоў. Аднак нават некалькі дзён, праведзеных з карысцю на прыродзе, умацавалі хлопцаў і фізічна, і духоўна перад пачаткам новага навучальнага года. Таксама скаўты абмеркавалі планы на 2016 год: удзел у Wielkie Harce Majowe і Сусветных днях моладзі.

У той жа час дзяўчынкі-скаўткі - у якасці летняга мерапрыемства - здзейснілі пілігрымку ў Лагішын, дзе праходзілі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай - Каралевы Палесся.

Last modified onПанядзелак, 24 Жнівень 2015 15:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.