Logo
Print this page

Скаўцкі баль правядуць у Гомелі ў «Дзень братэрскай думкі»

У госці да гомельцаў на ДБД прыедуць скаўты з Барысава і Мінска.

25 лютага ў Гомелі каталіцкія скаўты правядуць «Дзень братэрскай думкі». Гэта традыцыйнае скаўцкага мерапрыемства ладзяць ў пачатку года, каб святкаваць дзень нараджэння заснавальніка скаўтынга Бадэна Паўэла, разам маліцца за развіццё скаўтынга ў Беларусі і пражыць гэты дзень у адзінстве і скаўцкім духу. На сустрэчы збіраюцца «звязы» скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы). У госці да гомельцаў на ДБД прыедуць скаўты з Барысава і Мінска.

Падчас ДБД удзень пройдзе вялікая скаўцкая гульня на вуліцах горада, а ўвечары - скаўцкі баль «у стылі Наташы Растовай». Форму дзяўчаты зменяць на вячэрнія сукенкі, а хлопцы - на касцюмы.

Last modified onЧацвер, 12 Студзень 2017 17:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.