Logo
Print this page

Гомельскія скаўты адправяцца за горад на «Асеннік»

Мерапрыемства прысвецяць памяці аб продках, таксама хлопцы будуць рыхтавацца да еўрапейскай сустрэчы скаўтаў.

У пачатку лістапада, падчас школьных канікул, гомельскі «звяз» хлопцаў-скаўтаў правядзе за горадам «Асеннік» - выязную сустрэчу, падчас якой юнакі будуць рыхтаваць сабе ежу на вогнішчы, гуляць у скаўцкія гульні, выконваць розныя заданні, начаваць у паходных умовах. Таксама хлопцы будуць рыхтавацца да еўрапейскай сустрэчы скаўтаў, што практыкуюць педагогіку FSE, якая пройдзе летам у Францыі.

1 лістапада, у Дзень усіх святых, скаўты прымуць удзел у набажэнстве на могілках, дзе пахаваныя каталіцкія святары, а 2 лістапада, у Дзень усіх памерлых вернікаў, - у набажэнстве на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных у сталінскія гады. Такім чынам сваю сустрэчу скаўты прысвецяць памяці аб продках.

Дарэчы, гомельскія дзяўчыны-скаўткі свой «Асеннік» правядуць у Івянцы, куды іх запрасілі для сумеснай сустрэчы мясцовыя каталіцкія скаўткі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.