Logo
Print this page

Скаўцкі «Дзень братэрскай думкі» прайшоў у Гомелі [фота]

Інтрыгай была не толькі ВСГ на вуліцах горада, але і скаўцкі баль.

25 лютага ў Гомелі каталіцкія скаўты правялі «Дзень братэрскай думкі». Гэта традыцыйнае скаўцкае мерапрыемства ладзяць ў пачатку года, каб святкаваць дзень нараджэння заснавальніка скаўтынга Бадэн Паўэла, разам маліцца за развіццё скаўтынга ў Беларусі і пражыць гэты дзень у адзінстве і скаўцкім духу. На сустрэчы збіраюцца «звязы» скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы). У гэты раз у госці да гомельцаў на ДБД прыязджалі скаўты з Барысава.

У праграме была святая імша, канферэнцыя, малітва, а інтрыгай стала не толькі традыцыйная «Вялікая скаўцкая гульня» на вуліцах горада, але і скаўцкі баль - увечары дзяўчыны змянілі форму на вячэрнія сукенкі, а хлопцы - на гарнітуры. Разам яны танцавалі паланез, менуэт, польку.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.