Падчас урачыстасцяў у Будславе скаўты будуць ахоўваць парадак + ПРАГРАМА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Add new comment
«Вандроўнікі» і «правадніцы» будуць несці службу на Імшы, дзяжурыць па інфацэнтры і ля Крыжа Сусветнага Дня Моладзі.
Падчас традыцыйных урачыстасцяў у гонар абраза Будслаўскай Божай Маці ахоўваць парадак будуць дапамагаць каталіцкія скаўты. Па просьбе Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, дарослыя хлопцы-«вандроўнікі» і дзяўчаты-«правадніцы» будуць несці службу 4 і 5 ліпеня падчас Святой Імшы, а таксама дзяжурыць па інфацэнтры і стаяць у ганаровай варце каля Крыжа Сусветнага Дня Моладзі.
Упершыню скаўты FSE неслі ганаровую службу ў Будславе ў 2013 годзе. У гэты раз на свяце зноў збяруцца скаўты з розных рэгіёнаў Беларусі, многія з іх будуць ісці на ўрачыстасць у пешых пілігрымках.
Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай 2014
4 ліпеня, пятніца
- 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
- 16.00 — прынясенне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі
- 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў
- 20.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
- 20.30 — Ружанец спяваны
- 21.00 — марыйныя Нешпары
- 22.00 — рахунак сумлення
- 22.45 — адарацыя крыжа Сусветнага дня моладзі
- 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, cвятая Імша
5 ліпеня, субота
- 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку. Зайграе гурт «Laudans»
- 02.00 — святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
- 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.00 — святая Імша
- 06.30 — Крыжовы шлях
- 07.30 — фацімскі Ружанец
- 09.00 — святая Імша
- 10.15 — прэзентацыя рэлігійнай літаратуры выдавецтва «Про Хрысто»
- 11.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжом Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ.
Related items
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Сезон пешых пілігрымак у Беларусі адкрыюць католікі ў Пінску
- 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях пачалі ў Звеставанне католікі
- «Каб гэтае заданне я выканаў добра». Новы біскуп і вернікі пракаментавалі падзею
- Беларусы Вільні маліліся на роднай мове ля сусветна вядомага абраза