Logo
Print this page

Новых гомельскіх «ваўчанят» блаславіў біскуп Казімір Велікаселец - ФОТА

Дзеці ўрачыста склалі сваё абяцанне, а перад гэтым прамовілі 5 законаў «ваўчаняці» і «зграі».

6 ліпеня ў Гомельскай скаўцкай дружыне імя святога Андрэя Баболі Федэрацыі скаўтаў Еўропы афіцыйна з'явіліся першыя «ваўчаняты» - самыя маленькія дзеці, якія прынятыя на першую прыступку скаўтынга. Дзеці змогуць стаць сапраўднымі скаўтамі па спаўненні 12 гадоў. Некалькі месяцаў да прыняцця ў «ваўчаняты» хлопчыкаў рыхтаваў «акелла» Уладзіслаў Васілеўскі.

Пакуль у «ваўчаняты» прыняты 9 дзяцей. Яны ўрачыста склалі сваё абяцанне, а перад гэтым прамовілі вывучаныя на памяць 5 законаў «ваўчаняці» і «зграі», спыталі дазволу ў сваіх бацькоў і звярнуліся па благаславенне да святара - дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца. Пасля благаслаўлення «акелла» кожнаму апрануў берэт з нашыўкай «ваўчаняці».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.