Logo
Print this page

Віфлеемскі агонь прыбудзе ў Гомель

Падчас нядзельнага Набажэнства ў гомельскую рымска-каталіцкую царкву будзе ўрачыста ўнесены агонь з Віфлеема. Ужо трэці год запар з Мінска ў Гомель яго даставіць група парафіяльных скаўтаў.

Каб паспець раздаць агонь вернікам, скаўты адправяцца за ім рана раніцай у суботу. Яны падпаляць сваю лампаду ў Мінскай архікатэдры, куды агонь прыбудзе ў пятніцу, і па дарозе ў Гомель будуць заязджаць у іншыя гарады, каб перадаць святыню ў мясцовыя касцёлы.

У Гомелі ўсе жадаючыя змогуць падпаліць свае лампады пасля нядзельных Набажэнстваў, каб занесці агонь з Віфлеема ва ўласныя дамы або перадаць родным. На той выпадак, калі ў некага не апынецца з сабой лампады, скаўты будуць прадаваць іх на першым паверсе храма да і пасля Набажэнстваў. Таксама можна будзе купіць ўкладышы для лампад, у якіх Віфлеемскі агонь раздавалі ў мінулым годзе.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.