У Барысаве напярэдадні Вялікадня абрабавалі касцёл
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Невядомы скраў у святара ноўтбук, мабільны тэлефон і амаль 10 мільёнаў рублёў.
Днём 4 красавіка, у Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня, з каталіцкай царквы ў Барысаве невядомы скраў грошы і маёмасць святара. З яго незачыненага пакоя, размешчанага на другім паверсе касцёла, зніклі ноўтбук, мабільны тэлефон і амаль 10 мільёнаў рублёў. Агульны ўрон ацэнены прыкладна ў 18 млн. рублёў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж, ідзе расследаванне.
Нагадаем, таксама напярэдадні Вялікадня, у Вялікі тыдзень, у Чырвоным касцёле Мінска злачынцы спрабавалі скрасці з сейфа ахвяраванні, збіўшы жанчыну-вартаўніка.
Last modified onПанядзелак, 06 Красавік 2015 12:53
Related items
-
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?