Logo
Print this page

Двухдзённы фестываль беларускага кіно пройдзе ў Гомелі [ВІДЭА]

Гомельцы ўбачаць фільмы-пераможцы праекту «Bulbamovie».

Двухдзённы фестываль беларускага кіно пройдзе ў Гомелі - 9-10 снежня ў горадзе над Сожам пакажуць фільмы-пераможцы фестывалю «Bulbamovie». Таксама праект прэзентуюць журы конкурсу і аўтары стужак. Пасля прагляду - адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні. Уваход вольны. Мерапрыемства пройдзе ў «Чисто-Отель», па адрасе Братоў Лізюковых, 4а. У пятніцу 9 снежня а 19:00 пачнецца паказ фільмаў-пераможцаў фестывалю, а 10 снежня а 13:00 - анімацыйнай праграмы.

«Bulbamovie» - штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года - паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль на дзве краіны стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.

Прапануем ўвазе некаторыя стужкі-удзельнікі фестывалю, у тым ліку - ад гомельскай аўтаркі Марыі Булавінскай.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.