Logo
Print this page

Новы землятрус у Італіі: разбурана старажытная званіца

Штуршкі дайшлі да Рыма, дзе эвакуявалі пасажыраў метро.

Раніцай 18 студзеня ў цэнтральнай частцы Італіі адбыліся два падземныя штуршкі магнітудай 5,3 бала. Эпіцэнтр знаходзіўся прыкладна ў 110 кіламетрах ад Рыма - там жа, дзе ў жніўні землятрус забраў жыцці 300 чалавек. У разбураным тады горадзе Аматрычэ ў гэты раз зафіксаваныя новыя абвалы. Абрынулася званіца старадаўняй каталіцкай царквы святога Аўгустына, пабудаванай ў пачатку XV стагоддзя. Сам храм быў амаль цалкам разбураны падчас стыхіі ўлетку. Хвалі зноў дайшлі да Рыма, дзе эвакуявалі пасажыраў метро, піша сусветная прэса.

Аб разбурэннях ў сталіцы Італіі пакуль не паведамляецца. Напярэдадні на цэнтральную частку Італіі абрынуліся снегапады. «Мы не разумеем, чаму гэта адбываецца, і што нам рабіць», - у роспачы гавораць мясцовыя жыхары.

Media

Last modified onСерада, 18 Студзень 2017 21:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.