Гуляка: Курапаты - месца, якое заслугоўвае ўшанавання
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ва ўрочышчы варта пабудаваць капліцу, заявілі ў Мінску.
У Мінску абмеркавалі ідэю стварэння ва ўрочышчы Курапаты агульнанацыянальнага мемарыяла смутку і памяці. Круглы стол на гэтую тэму арганізавала газета Адміністрацыі прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня». Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка падчас сустрэчы заявіў, што «гэта месца, якое заслугоўвае ўшанавання». Яго падтрымалі і іншыя ўдзельнікі круглага стала, адзначаючы, што ў Курапаты маглі б прыязджаць тыя, чыіх сем'яў закранулі сталінскія рэпрэсіі 20-50-х гадоў. Ва ўрочышчы таксама прапануецца пабудаваць капліцу, для гэтай мэты маюць намер абвесціць творчы конкурс.
Курапаты павінны стаць месцам яднання, заявілі ўдзельнікі круглага стала, - незалежна ад палітычных меркаванняў і рэлігійных поглядаў.
Нагадаем, у апошнія дні ля Курапатаў вядзецца пратэст супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра. Да абароны ўрочышча - месца масавага пахавання рэпрэсаваных - далучыліся і католікі Мінска. Курапаты з'яўляюцца знакавым месцам для Беларусі, менавіта тут пачыналася нацыянальнае адраджэнне пасля таго як ва ўрочышчы знайшлі астанкі рэпрэсаваных.
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася