Крыжы зоны. Фотапраект да гадавіны катастрофы на ЧАЭС
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Могілкі - адзінае «жывое месца» ў адселеных вёсках.
Да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая адзначаецца 26 красавіка, публікуем фатаграфіі крыжоў на могілках у адселенай зоне. У Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, адным з найбольш пацярпелых ад выкідаў радыяцыі, назаўжды пакінуты дзясяткі вёсак, якія ажываюць адзін дзень у годзе, на Радаўніцу, калі праваслаўныя памінаюць памерлых. Перасяленцы вяртаюцца ў свае вёскі, каб навесці парадак на магілах сваякоў.
Усяго з моманту катастрофы на Чарнобыльскай станцыі ў Беларусі выселілі 471 населены пункт (295 - у Гомельскай, 174 у Магілёўскай і 2 у Брэсцкай вобласці). Былі пераселены са сваіх родных месцаў больш за 137 тыс. чалавек.
Адначасова з арганізаваным перасяленнем і эвакуацыяй самастойна пакінулі тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання каля 200 тысяч чалавек. Чытайце падрабязней: Гадавіна катастрофы на ЧАЭС: спыніць духоўны Чарнобыль.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- Загадкавую смерць манахіні расследуюць у Гомелі