Logo
Print this page

Сям'я зніклага Максіма: «Молім Бога, каб ён апынуўся ў Польшчы»

Кожную нядзелю хлопчык хадзіў у касцёл з мамай, зараз яго аб'явілі ў міжнародны вышук.

Зніклы ў Белавежскай пушчы 10-гадовы Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук, у Інтэрпол накіравана інфармацыя аб зніклым хлопчыку і яго фота, паведамляе Следчы камітэт Беларусі, якія раней распачаў крымінальную справу па факце невядомага знікнення Максіма Мархалюка ў Свіслацкім раёне. Нагадаем, з аграгарадка Новы Двор хлопчык сышоў ўвечары 16 верасня ў лес за грыбамі і дадому не вярнуўся. З тых часоў пошукі, у якіх удзельнічалі да 3 тыс. валанцёраў, а таксама вайскоўцы, міліцыя, МНС, не спыняюцца.

Нядаўна з'явілася інфармацыя аб тым, што падобнага на Максіма хлопчыка бачылі на трасе ў прыгранічным раёне Польшчы. У сувязі з гэтым сваякі дзіцяці распавялі прэсе, што «моляць Бога, каб Максім апынуўся там». У сям'і няма сваякоў у Польшчы, аднак бацькі Максіма з'яўляюцца палякамі па паходжанні. Кожную нядзелю хлопчык хадзіў на Імшу ў каталіцкі храм, ведаў малітвы на польскай мове.

Аб зніклым хлопчыку таксама моляцца чытачы сайта Katolik.life - адпаведны запіс размешчаны ў рубрыцы «Прашу памаліцца» на галоўнай старонцы рэсурсу.

Last modified onПятніца, 06 Кастрычнік 2017 12:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.