Logo
Print this page

У Гродне аднавілі работу найстарэйшых курантаў Еўропы

Новага гадзіншчыка, якому перадаў сакрэты папярэднік, шукалі паўгады.

Гадзіннік Катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя (Фарнага касцёла) у Гродне аднавіў работу пасля шасцімесячнага перапынку. Старадаўні механізм вежавага гадзінніка спыніўся паўгады таму пасля смерці адзінага наглядчыка Юзафа Ясюкевіча. Нагадаем, гродзенскім курантам - амаль 500 гадоў, яны з'яўляюцца найстарэйшым вежавым гадзіннікам у Еўропе.

Гадзіншчыка, які змог бы распачаць працу механізму ХV стагоддзя, шукалі паўгады, паколькі прафесія гадзіншчыка цяпер унікальная. Механізм трэба заводзіць раз у трое сутак, і ў гэтага працэсу ёсць свае сакрэты. Папярэдні наглядчык паспеў перадаць майстэрства толькі аднаму вучню, якога і шукалі ўвесь гэты час, распавялі ў эфіры тэлеканала «СТВ». Цікава, што новы наглядчык курантаў - праваслаўны вернік.

Дарэчы, у галоўны касцёл Гродна, які нядаўна адрамантавалі, плануюць прыцягваць турыстаў у тым ліку і экскурсіямі да ўнікальнага гадзінніка.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.