Logo
Print this page

У Беларусі распачалі збор подпісаў супраць ЛГБТ-прапаганды

Зварот будзе накіраваны прэзідэнту Беларусі.

Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» абвясціў аб зборы подпісаў супраць адкрытай і прыхаванай прапаганды ЛГБТ-супольнасці ў беларускай прэсе (ЛГБТ - абрэвіятура з англійскай мовы ад: лезбіянкі, геі, бісексуалы і трансгендары).

Прэзідэнту Беларусі будзе накіраваны зварот з просьбай разглядзець пытанне прыняцця закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сексуальных паводзін сярод няпоўнагадовых. Тэкст звароту быў прыняты падчас сустрэчы беларускіх пралайф-арганізацый у Мінску, паведамілі Katolik.life ініцыятары кампаніі.

- Мы лічым, што такая забарона не можа з’яўляцца ўшчамленнем правоў і свабоды кагосьці, бо не абмяжоўвае нікога ў яго асабістым жыцці, а наадварот, абараняе права бацькоў на выхаванне ўласных дзяцей у здаровай і бяспечнай атмасферы, - гавораць аўтары звароту.

Пралайферы заклікаюць усіх неабыякавых людзей добрай волі далучацца да гэтай акцыі. Збор подпісаў трывае толькі да 21 чэрвеня, і пасля гэтага зварот будзе накіраваны прэзідэнту.

Усе, хто рэальна хоча далучыцца да збору подпісаў, могуць звярнуцца да арганізатараў за больш поўнай інфармацыяй па тэлефонах: +375 29 306 22 22 (МТС), +375 33 306 22 22 (vel). Таксама можна пісаць на электронную пошту фонда «Адкрытыя сэрцы»: prolife.belarus@gmail.com

Last modified onСерада, 13 Чэрвень 2018 16:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.