Беларуска збірае грошы, каб здзейсніць мару - адправіцца на Сусветныя дні моладзі ў Панаму
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Трэба скінуцца талакой, каб дапамагчы дзяўчыне і яе сябру з Вільні.
Маладая мінчанка Дзіна Санюк нядаўна стала вядомая беларусам дзякуючы фота з літоўскага Каўнаса. Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў Папа Рымскі Францішак пры ўдзеле 100 тыс. чалавек, дзяўчына апынулася ў віп-зоне побач з алтаром і разгарнула дзяржаўны беларускі сцяг.
Katolik.life пазнаёміўся з Дзінай. Яна - каталічка, парафіянка сталічнай архікатэдры. З пантыфікам яна сустракалася не ўпершыню. На Сусветных днях моладзі ў 2016 годзе ў Кракаве мінчанка была валанцёрам. Яна так натхнілася удзелам у такім цудоўным свяце, што ўжо не першы год выношвае мару: зноў патрапіць на Сусветныя дні моладзі. Але ёсць праблема - у гэты раз яны пройдуць у далёкай Панаме...
У Дзіны ёсць сябар Вальдэмар, ён жыве ў Вільні. Разам маладыя католікі і мараць адправіцца за акіян, каб служыць там у якасці валанцёраў на моладзевай сустрэчы, якая запланавана ўжо на студзень 2019 года. Дарога ў Панаму і назад, а таксама валанцёрскі набор абыдуцца прыкладна ў 7,2-7,5 тыс. рублёў на дваіх чалавек (каля 3,6 тыс. даляраў).
- Бог паклікаў нас з сябрам быць валанцёрамі на Сусветных днях моладзі ў Панаме. Мы верым, што беларускі сцяг будзе на гэтай сустрэчы - мы зможам гэта зрабіць разам! - кажа Дзіна.
Маладыя людзі звяртаюцца да католікаў, усіх хрысціянаў і людзей добрай волі з просьбай аб малітве і фінансавай дапамозе для здзяйсненні мары. У нядзелю 21 кастрычніка на святой Імшы на 11.30 у архікатэдры яна будзе дзяліцца сваёй гісторыяй, а пасля службы - збіраць ахвяраванні на паездку ў Лацінскую Амерыку. У знак падзякі за дапамогу яна абяцае кожнаму адправіць з Панамы паштоўку:
- Няхай паштовая служба здзівіцца колькасці паштовак і хутчэй дашле самога Папу ў Беларусь. Мы яго вельмі чакаем, праўда ж?!
Таксама Дзіна абяцае, што калі грошай будзе сабрана больш названай сумы, яны пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі Caritas. Дзяўчына мае намер арганізаваць збор ахвяраванняў і праз краўдфандзінгавую платформу. А пакуль усе, хто хоча дапамагчы, могуць звязацца з Дзінай ў сацсетках і па тэлефоне:
Fb – Dina Saniuk - https://www.facebook.com/profile.php?id=100010760225302
Вк – Дина Санюк - https://vk.com/dina_s90
+37529 2915901 viber, whatsApp
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы