Logo
Print this page

У Курапатах усталявалі 70 новых крыжоў

29 кастрычніка ва ўрочышчы пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў».

Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам актывісты ўсталявалі 70 новых драўляных крыжоў.

- Усталявалі апошні на сёння 20-ты крыж. Усіх вакол Курапатаў сёлета зрабілі 70 пяці- і шасціметровых крыжоў. Дзякуй дзясяткам людзей за ўнёскі і працу! А цяпер запрашаем усіх 29 кастрычніка а 20-й гадзіне ў Курапаты на «Ноч расстраляных паэтаў», - паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook актывіст Зміцер Дашкевіч.

Курапаты - месца масавых пахаванняў рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930 - пачатку 1940-х гадоў.

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч называе Курапаты «Галготай XX стагоддзя для беларускага народа» і лічыць, што урочышча павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам у памяць пра нявінна загінулых, служыць месцам ачышчэння памяці, малітвы і паяднання, а таксама месцам фармацыі маладога пакалення на прынцыпах любові да бліжняга, каб ніколі больш чалавек на падымаў руку адзін на аднаго.

Media

Last modified onСубота, 20 Кастрычнік 2018 16:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.