Еўропа стане арэнай спрэчкі ЗША, Кітая і Расіі - біскупы ЕС
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Так станецца, калі не будуць зроблены высновы з сусветных войнаў
Рада Епіскапатаў Каталіцкай царквы у Еўразвязе лічыць, што высновы з сусветных войнаў не зроблены. Сведчаннем гэтага з’яўляецца цяперашні крызісу Еўрапейскага Саюзу, лічыць арцыбіскуп Жан Клод Олерыш. Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці ў інтэрв’ю Vatican News спаслаўся на 100-ю гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны і падкрэсліў, што распад Еўрасаюза будзе ўяўляць сабой сур’ёзную пагрозу міру. Нашы краіны стануць арэнай спрэчкі вялікіх дзяржаў, такіх як ЗША, Кітай і Расія.
Арцыбіскуп Люксембурга прызнаў, што праблемы ўзнікаюць у тым ліку і па прычыне таго, што сучаснае грамадства перажывае глыбокія і хуткія перамены.
- У гэтай сітуацыі, людзі адчуваюць, што яны губляюць сваю ідэнтычнасць. Маюць пачуццё, што гэта рызыка. А мы занадта мала кажам пра ідэнтычнасць. Я думаю, што праблема ідэнтычнасці павінна ўлічвацца ў палітычнай дыскусіі. Трэба казаць аб гэтым, але адкрыта, застаючыся ў дыялогу” - перакананы старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый ЕС.
Раней Папа Рымскі Францішак, з нагоды 100-й гадавіны завяршэння Першай сусветнай вайны, заклікаў скончыць усе канфлікты ў свеце.
- Мой папярэднік Бэнэдыкт XV назваў Першую сусветную вайну «бескарыснай бойняй». Гістарычная старонка Першай сусветнай вайны з’яўляецца для ўсіх строгім папярэджаннем, каб адкінуць культуру вайны і шукаць усе законныя сродкі, каб пакласці канец канфліктам, якія працягваюць выклікаць кровапраліцце ў многіх рэгіёнах свету.
Калі мы молімся за ўсіх ахвяр гэтай страшнай трагедыі, мы заклікаем: давайце інвеставаць у мір, а не вайну!
У якасці сімвалу Пантыфік прывёў у прыклад вялікага святога Марціна Турскага: ён разрэзаў свой плашч на дзве часткі, каб падзяліцца з бедным. Гэты жэст гуманнай салідарнасці дэманструе ўсім шлях да пабудовы міру, упэўнены Святы Айцец.
Related items
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску