Logo
Print this page

Пралайферы Беларусі вырашылі, як абараніць традыцыйную сям'ю

Да штодзённай малітвы за сям'ю заклікаюць усе парафіі і кожнага верніка

Рада прасямейных сіл Беларусі правяла ў Магілёве круглы стол на тэму «Моцная сям'я - моцная дзяржава. Сям'я і сямейныя каштоўнасці ў сучасным свеце». Форум з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, сябраў прасямейных грамадскіх арганізацый і фондаў, праходзіў у праваслаўным Духоўна-асветніцкім цэнтры імя Свяціцеля Георгія Каніскага.

Па выніках круглага стала пралайферы прынялі рашэнні, галоўныя з якіх:

1. Звярнуцца да духавенства і вернікаў з прапановай дадаць у штодзённыя малітвы просьбу аб сям'і (аб абароне сям'і) у сувязі з нарастаючымі пагрозамі для сям'і.

2. Распрацаваць і распаўсюджваць улёткі пра пагрозы для сям'і.

3. Звярнуцца да рэгіянальных дэпутатаў асабіста, а таксама ў электроннай або пісьмовай форме па пытанні ўнясення заканадаўчых прапаноў па абароне сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у дзяржаве.

Што тычыцца малітвы, то ўжо цяпер пралайферы вызначылі, што кожны дзень у 21.00 у сямейным коле кожны моліцца ў адвольнай форме аб абароне сям'і ў сучасным свеце і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

- Трэба маліцца аб захаванні сям'і ў дзяржаве і аб абароне сям'і дзяржавай, - лічаць ініцыятары і заклікаюць далучацца да малітоўнага марафону ўсіх неабыякавых.

Last modified onСубота, 15 Снежань 2018 14:35
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.